У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барткевіч.
Баляслаў Барткевіч (1909 — не раней за 1945) — беларускі грамадскі дзеяч.
Нарадзіўся ў 1909 годзе ў Чалябінскай губерні ў Расіі. Удзельнік нямецка-польскай вайны (1939), трапіў у палон. Пасля вызвалення з лагера для ваеннапалонных з кастрычніка 1940 кіраваў філіялам Беларускага прадстаўніцтва ў г. Торунь, а з 1943 — сакратар цэнтральнай управы Беларускага камітэта самапомачы ў Берліне. Ілюстраваў кнігі, выдаваныя Нінай Абрамчык. У 1945 годзе арыштаваны савецкімі органамі, далейшы лёс невядомы.