wd wp Пошук:

Балота Мох

Балота Мох — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння, створаны ў 1981 годзе, каб зберагчы ў натуральным стане тарфяны масіў Балота Мох, які рэгулюе водны рэжым прылеглай тэрыторыі і азёр Абстэрна, Важа, Набіста, Укля.[1]

Апісанне

Заказнік размешчаны ва ўсходняй частцы Полацкай нізіны ў складзе Дзісенскага геабатанічнага раёна Заходне-Дзвінскай акругі падзоны дубова-цемнахвойных лясоў[1]. Ён знаходзіцца на тэрыторыі Перабродскага сельсавета Мёрскага раёна.

Гідралогія

З поўдня на поўнач заказнік перасякае р. Галчыцы, якая ўпадае (на тэрыторыі заказніка) у р. Хараброўка (Вята).[2]

Флора

У заказніку пераважаюць хваёва-кусцікава-сфагнавыя, кусцікава-сфагнавыя згуртаванні з дамешкамі бярозы, елкі, асіны і інш. Тарфяны масіў прадстаўлены верхавымі і пераходнымі відамі тарфоў і займае 86 % агульнай плошчы.

У флоры трапляецца рэдкі ахоўны від — марошка (Rubus chamaemorus) (адзінае месца ў Беларусі), якая пладаносіць. Сярод іншых рэдкіх відаў Corydalis cava, шпажнік чарапіцавы (Gladiolus imbricatus), карлікавая бяроза (Betula nana).[1]

З ягадных культур сустракаюцца журавіны (Vaccinium subgen. Oxycoccus), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), чарніцы (Vaccinium myrtillus), дурніцы (Vaccinium uliginosum).[1]

Фаўна

Фаўна прадстаўлена наступнымі відамі: дзік (Sus scrofa), еўрапейская касуля (Capreolus capreolus), лось (Alces alces), заяц-русак (Lepus europaeus), лісіца звычайная (Vulpes vulpes), воўк (Canis lupus), дзербнік (Falco columbarius), скапа (Pandion haliaetus), бусел чорны (Ciconia nigra).[1]

У 1999 годзе ва ўрочышчы Камянполле праводзіліся даследванні асаблівасці гнездавання вадаплаўных і каляводных птушак заказніка. Падчас іх былі выяўлены гнёзды такіх відаў, як чайка-клыгун (Larus argentatus), чайка шызая (Larus canus), нырэц чырвонагаловы (Aythya ferina) і чарнец чубаты (Aythya fuligula).[2]

Выкарыстанне

Заказнік — аб’ект экалагічнага турызму. Побач з заказнікам знаходзяцца драўляны касцёл Святога Георгія, царква, захаваліся рэшткі старадаўніх сядзібаў.

Рознае

Бліжэйшы населены пункт — в. Пераброддзе Мёрскага раёна.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Гидрологический заказник республиканского значения «Болото-Мох» (руск.)
  2. 1 2 Некоторые особенности гнездования водоплавающих и околоводных птиц заказника «Болото Мох» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Балоты Мёрскага раёна
Катэгорыя·Гідралагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі
Катэгорыя·Балоты Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·1981 год у Беларусі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Пераброддзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Балоты Беларусі