wd wp Пошук:

Чайка шызая

Шызая чайка (Larus canus) — від птушак з сямейства чайкавых (Laridae).

Апісанне

Дарослая шызая чайка знешне вельмі падобная да маеўкі і дасягае велічыні да 43 см з размахам крылаў каля 120 см. Яе вага складае ад 300 да 550 г. апярэнне шызай чайкі мае белы колер, а верхні бок крылаў — шэры. Канцы крылаў — чорна-белыя, дзюба і лапкі пафарбаваныя ў жоўта-зялёны колер. Маладняк набывае гэтую афарбоўку толькі ва ўзросце трох гадоў. Самкі і самцы знешне не адрозніваюцца. Працягласць жыцця шызай чайкі можа дасягаць 25 гадоў. Яе крык гучыць як «кі-э» або «кі-а».

Распаўсюджанне

Шызая чайка жыве галоўным чынам на ўзбярэжжы мораў і толькі зрэдку сустракаецца ва ўнутрыкантынентальных вадаёмах. Сустракаецца ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Яе шчыльнасць даволі высокая ў Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе. Некаторыя шызыя чайкі на зімоўку мігруюць у Міжземнамор’е ці Паўночную Афрыку.

Падвіды

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чайкі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта