wd wp Пошук:

Балкі

Балкі — возера ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, за 19 км на паўднёвы захад ад горада Жыткавічы, за 2,4 км на паўднёвы захад ад вёскі Князь-Бор. Адносіцца да басейна ракі Прыпяць (знаходзіцца ў яе пойме).

Возера старычнага тыпу, серпападобнай формы. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя і пясчана-галечнікавыя, параслі хмызняком і рэдкалессем. Злучана шырокай пратокай з возерам Доўгая Тоня, вузкімі пратокамі з возерам Дзяменіца і старычным рукавом Прыпяці.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, карась, лінь, плотка, акунь і іншыя віды рыб.

У раёне возера адзначаны рэдкі від птушак, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, — кобчык.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Азёры Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Азёры Гомельскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96