wd wp Пошук:

Бакурыяні

Бакурыяні[2] (груз. ბაკურიანი) — пасёлак гарадскога тыпу ў Баржомскім муніцыпалітэце Самцхэ-Джавахеты Грузіі. Насельніцтва — 1 879 чалавек (2014 г.). Пасёлак звязаны з Баржомі аўтамабільнай дарогай і вузкакалейнай чыгункай. Гарналыжны курорт, размешчаны на вышыні каля 1700 м над узроўнем мора на паўночным схіле Трыялецкага хрыбта.

Разам з Баржомі прэтэндаваў на правядзенне зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года. Пасёлак таксама знакаміты сваімі мінеральнымі крыніцамі і батанічным садам Грузінскай Акадэміі навук. Побач з Бакурыяні знаходзіцца радовішча андэзіта. Гарналыжны курорт Бакурыяні — зімовы курорт, размешчаны за 180 км на захад ад Тбілісі.

Зноскі

  1. Georgian Post — 1805.
  2. карта Грузіі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Грузіі