wd wp Пошук:

Самцхэ-Джавахеты

Самцхэ-Джавахеты (груз. სამცხე-ჯავახეთი) — край, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Грузіі, размешчана на поўдні краіны мяжуе з Арменіяй і Турцыяй. Цэнтр — горад Ахалцыхэ.

Самцхэ-Джавахеты у дахрысціянскія часы ўваходзіла ў склад Іверыі з II стагоддзя да н. э., іверыя ў барацьбе са з’явішыміся армянскімі царствамі страціла паўднёвую частку сваіх тэрыторый і Самцхэ-Джавахеты ўвайшла ў склад старажытнай дзяржавы Вялікай Арменіі[1][2].

У IX — пачатку X стагоддзястаўшы абхазскім царом Баграт III з дынастыі Баграціёні аб’яднаў усе грузінскія княствы, тым самым стаўшы першым царом аб’яднанай Грузіі. Самцхэ і Джавахеты былі далучаеы да Грузіі ў 1008 г.

У 1490 годзе, пасля распаду адзінай Uрузіі тэрыторыя Самцхэ і Джавахеты ўваходзіла ў склад грузінскага княства Самцхэ-Саатабага.

У 15901625 гадах тэрыторыя княства паступова скарачалася, царству прыходзілася весці барацьбу з экспансіяй Асманскай імперыі, неўзабаве самцхійская дзяржаўнасць была канчаткова ліквідавана і тэрыторыя акупавана Асманскай імперыяй.

У 18281829 гадах пасля руска-туроцкай вайны Самцхэ і Джаванеты былі вызвалены і потым уключаны ў склад Тыфліскай губерні.

На сённяшні дзень уваходзіць у склад Грузіі і ўключае вобласці Месхетыя і Джавахетыя.

Галоўнай гістарычнай славутасцю з’яўляюцца пячорныя манастыры Вардзіа (заснаваны царыцай Тамарай[3] у 1185) і Ваніс Квабебі(руск.) бел. (VIII ст.). У краі знаходзіцца Баржомі з сусветна вядомай мінеральнай вадой.

Праз рэгіён праходзяць нафтапровад Баку — Тбілісі — Джэйхан і Паўднёвакаўказскі нафтапровад.

Зноскі

  1. Страбон. География. Книга XI(нявызн.). ancientrome.ru.(недаступная спасылка)
  2. Область Великой Армении Гугарк по Страбону(нявызн.). wiki.armenia.ru.
  3. Вардзиа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Грузіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу