wd wp Пошук:

Багуслаў Самуэль Курнатоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курнатоўскі. Багуслаў Самуэль Курнатоўскі (польск.: Boguslaw Kurnatowski; 16 жніўня 1783, Ізабелін — 17 лютага 1820, Слуцк) — евангельскі святар, педагог.

Біяграфія

Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў сям’я Уладзіслава Курнатоўскага (1749—1824), былога рэктара Слуцкай гімназіі, і яго першай жонкі Кацярыны з Эсткаў (1760—1806). Скончыў Слуцкую гімназію, з 1801 г. вывучаў тэалогію ў Кёнігсбергу, з 1806 г. вучыўся ва ўніверсітэце ў Лейдэне. Евангельскі святар. Настаўнік лацінскай і польскай моў, права і літаратуры ў Слуцкай гімназіі ў 1811—1818 гг[1].

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820 годзе[2].

Сям’я

Быў жанаты двойчы. Першая жонка: Алена з Касакоўскіх (каля 1775-22.02.1832). Дзеці[1]:

Другая жонка: Соф’я Аляксандра з Газлераў (19.08.1785-08.12.1830), якая памерла ад сухот[3]. Дзеці[1]:

Зноскі

  1. 1 2 3 Список учителей Слуцкой гимназии до 1863 гг.
  2. Швед, В. В. Курнатоўскі Багуслаў Уладзіслававіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
  3. Записи о смерти 1823—1864 гг. из кальвинистских метрик

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Памерлі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Слуцку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з няпэўнай значнасцю
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім ваяводстве
Катэгорыя·Рэфармацкія святары
Катэгорыя·Постаці беларускага рэфармацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1783 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Слуцкай гімназіі
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Род Курнатоўскіх
Катэгорыя·Выпускнікі Лейдэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Курнатоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Шчаслівае вызваленне»