Значнасць прадмета артыкула пастаўленая пад сумненне. Падрабязнасці могуць быць на старонцы размоў.
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курнатоўскі. Багуслаў Самуэль Курнатоўскі (польск.: Boguslaw Kurnatowski; 16 жніўня 1783, Ізабелін — 17 лютага 1820, Слуцк) — евангельскі святар, педагог.
Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў сям’я Уладзіслава Курнатоўскага (1749—1824), былога рэктара Слуцкай гімназіі, і яго першай жонкі Кацярыны з Эсткаў (1760—1806). Скончыў Слуцкую гімназію, з 1801 г. вывучаў тэалогію ў Кёнігсбергу, з 1806 г. вучыўся ва ўніверсітэце ў Лейдэне. Евангельскі святар. Настаўнік лацінскай і польскай моў, права і літаратуры ў Слуцкай гімназіі ў 1811—1818 гг[1].
Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820 годзе[2].
Быў жанаты двойчы. Першая жонка: Алена з Касакоўскіх (каля 1775-22.02.1832). Дзеці[1]:
Другая жонка: Соф’я Аляксандра з Газлераў (19.08.1785-08.12.1830), якая памерла ад сухот[3]. Дзеці[1]: