Багуміл Гра́бал (чэшск.: Bohumil Hrabal; 28 сакавіка 1914, Жыдэніцы каля Брна — 3 лютага 1997, Прага) — чэшскі пісьменнік, намінант на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 1994 год і лаўрэат кінапрэміі «Оскар» за сцэнарый да фільму «Цягнік пад уважлівым наглядам» (1967).
Юрыст па адукацыі. Друкавацца пачаў у 1956 годзе[9].
У маладосці Грабал пісаў вершы, але знакамітым зрабіўся толькі ў саракагадовым узросце дзякуючы прозе. Многія значныя творы, напрыклад, раман «Я абслугоўваў англійскага караля» (чэшск.: Obsluhoval jsem anglického krále) выйшлі яшчэ пазней.
Памёр Грабал у лякарні, спрабуючы пакарміць галубоў і выпаўшы з пятага паверху. Існуюць версіі, паводле якіх ён скончыў жыццё самагубствам.
і інш.