wd wp Пошук:

Бабіт

Бабітсплаў на аснове волава, свінцу, цынка і алюмінію з дамешкамі сурмы, медзі, кадмію, тэлуру, кальцыю і іншых хімічных элементаў.

Сплаў вынайдзены ў 1839 годзе Ісаакам Бэбітам (англ.: Isaac Babbitt) і названы ў яго гонар. Бабіт валодае добрымі антыфрыкцыйнымі ўласцівасцямі, высокай пластычнасцю і трываласцю да сцірання. Тэмпература плаўлення 300—440 °C.

Бабіты выкарыстоўваюцца для вырабу падшыпнікаў рухавікоў, пракатных станаў, чыгуначнага рухомага саставу і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Сплавы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum