wd wp Пошук:

Бабына

Бабы́на, Нясітавозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Нача, за 30 км на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Бабынічы.

Плошча паверхні 0,49 км². Даўжыня 1,33 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Найбольшая глыбіня дасягае 32,3 м, сярэдняя 12,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб’ём вады 6,07 млн м³. Плошча вадазбору 6,3 км².

Возера Нясіта з боку вёскі Бабынічы

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 7 да 40 м, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль паўсюдна ўтварае стромкі абразійны ўступ вышынёй ад 1 да 9 м. Берагі нізкія, пясчаныя і гліністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, глыбей 8—10 м — ілістае, у заходняй частцы возера дно выслана сапрапелем. Возера мезатрофнае. Зарастае, шырыня паласы расліннасці месцамі да 70 м. Злучана пратокай з возерам Бабынічы.

У возеры водзяцца шчупак, акунь, язь, плотка, мянтуз і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна