wd wp Пошук:

Баавішта

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бааві́шта, або Бо́а-Ві́шта (партуг. Boa Vista, літаральна «добры выгляд») — востраў у краіне Каба-Вердэ, уваходзіць у паўночную группу астравоў Барлавенту. Агульная плошча 620 кв км. Насельніцтва — 6233 чал. (2010 г.). Найвышэйшая кропка — узгорак Монтэ-Эстанцыя (387 м.). Самы буйны населены пункт — Сал-Рэй.

Прырода

Баавішта, трэці па плошчы востраў Каба-Вердэ, знаходзіцца ўсяго ў 455 км ад ўзбярэжжа Афрыкі. Мае вулканічнае паходжанне. Ландшафты пераважна раўнінныя. Вылучаецца толькі некалькі ўзгоркаў — Монты-Эстанцыя (387 м.), Санту-Антоніу, Монты-Негру і інш. Частка глебаў і крыніц вады засоленая. Берагі камяністыя і пясчаныя. Працягласць пляжаў — каля 55 км.

У мінулым Баавішта была пакрытая лясамі і хмызняком. Але ў выніку дзейнасці чалавека і рассялення хатняй жывёлы мясцовыя лясы былі вынішчаны. Большую частку вострава зараз займаюць каменная пустыня і пясчаныя дзюны. На поўначы Баавішты, а таксама ў турыстычнай узбярэжнай зоне пераважаюць культурныя насаджэнні, у тым ліку зараснікі акацыі, бананаў і фінікавай пальмы. Пляжы Боа-Вішты прыцягваюць чарапах. У 2010 г. арганізаваны марскі запаведнік і навуковы цэнтр аховы і вывучэння гэтых жывёлін.

У непасрэднай блізкасці да Баавішты таксама месцяцца малыя выспы Ілью-ды-Сал-Рэй і Ілью-ды-Балуату.

Гісторыя

Згодна легендам, Баавішта была адным з першых астравоў Каба-Вердэ, адкрытых партугальскімі маракамі (3 мая 1460 г.). Заспетыя штормам яны быццам бы былі ўзрадаваныя ўбачанай зямлі і таму далі ёй назву «Добры выгляд». Партугальская калонія з’явілася на востраве да 1490 г. Значную колькасць пасяленцаў складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы. Аднак рабства мела патрыярхальны характар. Каланісты першапачаткова займаліся ловам чарапах, вырошчвалі гародніну, бавоўну і цукровы трыснёг на продаж.

З XVIII ст. пераважалі жывёлагадоўля і здабыча солі.

У 1872 г. на востраве пасяліліся мараканскія яўрэі. Да нашай пары захаваліся яўрэйскія могілкі.

Эканоміка

Жыхары вострава традыцыйна займаюцца вырошчваннем фінікавай пальмы, ловам рыбы, здабычай солі і вапняку. З пач. 1980-ых гг. галоўная галіна мясцовай гаспадаркі — абслугоўванне турыстаў.

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Каба-Вердэ