wd wp Пошук:

Аўгуст Рэй

Аўгуст Рэй (эст. August Rei; 22 сакавіка 1886, воласць Кабала — 29 сакавіка 1963, Стакгольм) — эстонскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Дзяржаўны старэйшына Эстонскай Рэспублікі (кіраўнік дзяржавы і ўрада) у 19281929.

Адукацыя

Вучыўся ў Аляксандраўскай гімназіі ў Юр’еве (Тарту), выпускнік гімназіі ў Ноўгарадзе. Скончыў юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта (1911), ганаровы доктар права Тартускага ўніверсітэта (1932).

Сацыял-дэмакрат

Удзельнік рэвалюцыі 1905 у Расіі, быў датычны да арганізацыі паўстання на крэйсеры «Памяць Азова» ў 1906. У 19121913 знаходзіўся на ваеннай службе, у 1913—1914 працаваў юрыстам у Вільяндзі. У 1914—1917 служыў артылерыйскім афіцэрам у рускай арміі. У 1917 удзельнічаў у фарміраванні эстонскіх нацыянальных вайсковых часцей.

У 1917 быў адным з заснавальнікаў Эстонскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, кіраваў яе правым крылом, у 1917 і 1919 быў галоўным рэдактарам газеты Sotsiaaldemokraat.

Дзяржаўны і грамадскі дзеяч

У 1918—1919 — міністр працы і догляду Часовага ўрада Эстоніі, намеснік прэм’ер-міністра, часова выконваючы абавязкі міністра адукацыі. У 1919—1920 — старшыня Устаноўчага сходу Эстоніі. Дэпутат Рыйгікогу (парламента) першага — пятага скліканняў.

З 4 снежня 1928 па 9 ліпеня 1929 — дзяржаўны старэйшына Эстоніі (кіраўнік дзяржавы і ўрада).

У 19301934 — старшыня Талінскага гарадскога савета. У 19321933 — міністр замежных спраў. Да 1936 займаўся адвакацкай практыкай, быў абаронцам Ада Бірка на судовым працэсе ў 1927. Узнагароджаны Крыжам Свабоды трэцяга разраду першай ступені — за грамадзянскія заслугі.

У 1934 быў кандыдатам на пасаду дзяржаўнага старэйшыны Эстоніі разам з Канстанцінам Пятсам, Ёханам Лайданерам і Андрэсам Ларкам, аднак выбары не адбыліся з-за дзяржаўнага перавароту, арганізаванага Пятсам і Лайданерам, каб не дапусціць абрання правага кандыдата Ларкі.

Быў старшынёй Эстонскага працоўнага музычнага саюза і Талінскага рабочага музычнага таварыства, заснавальнікам Талінскага народнага дому, Талінскага працоўнага тэатра і Талінскага працоўнага спартыўнага таварыства.

У 19361937 — намеснік міністра замежных спраў. У 1937—1938 — намеснік старшыні Эстонскага грамадства знешняй палітыкі. У 1938—1940 — пасол Эстоніі ў СССР. Улетку 1940 змог з’ехаць у Швецыю, пазбегшы тым самым арышту.

Эмігрант

З 18-га па 20 верасня 1944 года — міністр замежных спраў ва ўрадзе Ота Тыіфа, які праіснаваў два дні ў перыяд паміж адступленнем германскіх войскаў з Таліна і яго заняццем савецкімі войскамі. У сучаснай эстонскай гістарыяграфіі Урад Ота Тыіфа разглядаецца як законны ўрад Эстоніі.

У 19451963 гг. быў прэм’ер-міністрам урада Эстоніі ў эміграцыі і выконваючым абавязкі прэзідэнта рэспублікі. У эміграцыі ўзначальваў таксама Эстонскі нацыянальны фонд (19461949) і Эстонскі нацыянальны савет (1947—1963). Выступаў у прэсе як публіцыст.

У жніўні 2006 рэшткі Аўгуста Рэя і яго жонкі Тэрэзы былі перапахаваны ў Таліне на могілках Метсакальмісту.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Эстоніі
Катэгорыя·Міністры працы Эстоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды (Эстонія)
Катэгорыя·Дзяржаўныя старэйшыны Эстоніі
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Паслы Эстоніі ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Арлінага крыжа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1886 годзе