wd wp Пошук:

Крыж Свабоды

Крыж Свабоды (эст.: Vabadusrist) — дзяржаўная ўзнагарода Эстонскай рэспублікі. Заснаваны 24 лютага 1919 года для ўзнагароджання тых, хто праславіўся ў Вызваленчай вайне, у трох класах, па тры ступені ў кожным класе. I клас (крыжы з белай эмаллю) прызначаўся для ўзнагароджання за ваенныя заслугі. II клас (крыжы з чорнай эмаллю) — за вайсковую доблесць. III клас (крыжы з сіняй эмаллю) — за грамадзянскія заслугі.

Крыж Свабоды Эстоніі аформіў мастак Мікалай Трыйк. Прыкладамі — па меркаванні геральдыста Ханеса Валтэра — паслужылі Крыж Свабоды Фінляндыі (рука з мячом, намаляваная таксама на гербе Карэліі) і крыж вялікіх магістраў Тэўтонскага ордэна (крыж «потэнт» з падоўжанай вертыкальнай лініяй). Як колеры крыжоў, так і колеры стужак (у кожнага класа розная расфарбоўка) былі вытрыманы ў колерах эстонскага нацыянальнага сцяга.

З 19 чэрвеня 1925 года ўзнагароджанне Крыжом Свабоды не праводзіцца.

Крыж Свабоды з’яўляецца галоўным элементам афармлення помніка Перамогі ў Вызваленчай вайне ў Таліне.

Знакі ордэна

1-я ступень 2-я ступень 3-я ступень
I-ы клас
II-гі клас
III-ці клас

Галерэя

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароды паводле алфавіта
Катэгорыя·Ордэны Эстоніі