wd wp Пошук:

Аўгуст Гаўль

Гео́рг А́ўгуст Гаўль (ням.: Georg August Gaul; 22 кастрычніка 1869 года, Гросгайм, цяпер раён Ганау, Гесэн — 18 кастрычніка 1921 года, Берлін, Германія) — нямецкі скульптар-анімаліст.

Біяграфія

Сын муляра Філіпа Гаўля (1840—1910), Аўгуст Гаўль з 13 гадоў пачаў навучацца ў мастацкай школе ў Ганау. Затым на працягу двух гадоў працаваў на фабрыцы па вырабе сярэбраных вырабаў. У 1888 годзе ён з дапамогай свайго настаўніка Вайсэ быў накіраваны на вучобу ў Берлін. Працягваючы вучыцца ў майстэрні скульптара Аляксандра Каландрэлі, стаў сталым наведвальнікам Музея прыкладных мастацтваў. Там ён атрымаў абанемент для наведвання Берлінскага заапарка і захапіўся вывучэннем экзатычных жывёл, цэлымі днямі робячы замалёўкі з натуры.

З 1894 па 1898 гады А.Гаўль працаваў у майстэрні вядомага берлінскага скульптара Рэйнгальда Бегаса і браў удзел у абмеркаванні ўзвядзення манумента кайзеру Вільгельму I каля Гарадскога палаца. У 1897 годзе быў накіраваны ў паездку ў Італію.

У 1898 годзе Гаўль стаў адным з з заснавальнікаў Берлінскага сецэсіёну, у які ўвайшлі такія мастакі, як Макс Ліберман і Вальтэр Лейстыкаў.

У 1900 годзе Аўгуст Гаўль ажаніўся з Кларай Хертэль (1874—1940). У іх нарадзіліся дзве дочкі (Катарына і Шарлота) і сын Карл Петэр.

Зубры, якія змагаюцца, фота 1912 года

У 1912 годзе стварыў скульптурную кампазіцыю «Зубры, якія змагаюцца», якая была перададзена Кёнігсберга і ўсталявана перад будынкам Вярхоўнага суда Усходняй Прусіі, сімвалізуючы барацьбу абароны і абвінавачвання. Адна з нешматлікіх захаваных у горадзе пасля Другой сусветнай вайны скульптура і сёння ўпрыгожвае Калінінград.

А.Гаўль супрацоўнічаў з вядомым берлінскім выдаўцом і гандляром творамі мастацтва Паўлем Касірэрам. Сярод яго блізкіх сяброў былі Генрых Цыле і Эрнст Барлах.

Гаўль адмовіўся ад абрання сенатарам Берлінскай акадэміі мастацтваў, палічыўшы, што можа паспяхова займацца мастацтвам і без афіцыйнага статусу.

Шэраг яго твораў знаходзяцца ў родным Ганау (на Рохусплац і перад школай каля фантана Гаўля). Бронзавая скульптура арла яго працы ўсталявана на вяршыні гары ў горным масіве Рон. Перад берлінскім Рэнесанс-тэатрам у 1911 годзе быў усталяваны яго фантан з качкамі.

Аўгуст Гаўль сканаў у Берліне ў 1921 годзе ад раку.

Творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118689797 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. https://www.berlin.de/senuvk/umwelt/stadtgruen/friedhoefe_begraebnisstaetten/downloads/eg-liste.pdf
  4. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
  5. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
  6. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  7. 1 2 3 4 5 6 Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
  8. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці Кёнігсберга
Катэгорыя·Мастакі-анімалісты
Катэгорыя·Пахаваныя на Далемскіх могілках
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Берлінскі сецэсіён
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Скульптары Германіі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганау
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад раку