wd wp Пошук:

Ахеран

Ахе́ран (грэч.: Αχέρων) — рака на паўночным захадзе Грэцыі. Даўжыня — 52 км.

Пачаткам ракі Ахеран лічыцца зліццё двух ручаёў, што бяруць бачатак у гарах Пінд на вышыні 1986 м. Яна цячэ па вузкай горнай даліне, потым фарміруе каньён са стромкімі скаламі. За ім у мінулым расцілалася возера Ахерусія, асушанае ў 1960-х гг. Ніжняя плынь пры ўпадзенні ў Іанічнае мора суднаходная, даступная для маламерных суднаў.

Назва ракі паходзіць ад грэч.: ἄχος («уздых»). У Старажытнай Грэцыі лічылася прытокам Стыкса. Старажытныя грэкі верылі, што ў возеры Ахерусія месціўся ўваход у свет памерлых. Каля Ахерана знаходзіўся храм Некрамантэён, дзе жрацы прымалі пілігрымаў, якія імкнуліся ўвайсці ў кантакт з нябожчыкамі. У 1958 г. храм, пабудаваны ў IV ст. да н.э., быў знойдзены археолагамі.

У нашы дні рэчышча Ахерана з’яўляецца месцам прыцягнення для турыстаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Геаграфія грэчаскай міфалогіі
Катэгорыя·Рэкі, якія ўпадаюць у Міжземнае мора
Катэгорыя·Рэкі Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Эпір
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта