wd wp Пошук:

Атака авіябазы K-1

Атака авіябазы К-1 у 2019 годзе — ракетны ўдар па авіябазе К-1 у правінцыі Кіркук у Іраку 27 снежня 2019 года. На авіябазе размяшчаўся амерыканскі ваенны персанал, задзейнічаны ў аперацыі «Непахісная рашучасць». Па авіябазе было выпушчана больш за 30 ракет, у выніку чаго загінуў амерыканскі грамадзянскі падрадчык, параненыя чатыры вайскоўцы ЗША і два супрацоўнікі іракскіх сілаў бяспекі[1]. ЗША ўсклалі адказнасць за напад на апалчэнне «Катаіб Хезбала», падтрымоўванае Іранам, і іракскую праўрадавую групоўку Сілы народнай мабілізацыі. «Катаiб Хезбала» адмаўляе адказнасць за напад[2]. У адказ ЗША нанеслі авіяўдар па пазіцыях «Катаіб Хезбала» ў Іраку і Сірыі, забіўшы больш за 25 чалавек[3]. У адказ апалчэнцы атакавалi дыпмiсiю ЗША ў Багдадзе, што, у сваю чаргу, прывяло да авіяўдараў ЗША па міжнародным аэрапорце Багдада 3 студзеня 2020 года, у выніку якога былі забітыя іранскі генерал Касем Сулеймані i камандзір іракскай міліцыі Абу Махдзі Аль-Мухандзіс.

Па заяве брыгаднага генерала і начальніка разведкі іракскай федэральнай паліцыі на базе К-1 Ахмеда Аднана, да абстрэлу можа быць датычная групоўка «Ісламская дзяржава»[4].

Зноскі

  1. Garland. American defense contractor killed, troops wounded in rocket attack on base in Kirkuk , Stripes.com (28 снежня 2019). Праверана 28 снежня 2019.
  2. Rubin. American Airstrikes Rally Iraqis Against U.S. , NY Times, The New York Times Company (30 снежня 2019). Праверана 4 студзеня 2019.
  3. Ali. Trump aides call U.S. strikes on Iraq and Syria ‘successful,’ warn of potential further action , Reuters, The Thomson Reuters Trust Principles (29 снежня 2019). Праверана 1 студзеня 2020.
  4. Иракская разведка обвинила ИГ в атаке, которая привела к гибели Сулеймани // Информационно-аналитический центр “МедиаНьюс, 8 февраля 2020
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Снежань 2019 года
Катэгорыя·Іранскі крызіс
Катэгорыя·Ваенная гісторыя Ірака
Катэгорыя·Падзеі 27 снежня
Катэгорыя·2019 год у Іраку