Астро́шыцы[1] (трансліт.: Astrošycy, руск.: Острошицы) — аграгарадок у Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Астрошыцкага сельсавета. Цэнтр калгаса.
Упершыню ўпамінаецца ў 1449 г. як маёнтак пад назвай Астрожчычы. Належаў Судзімонтавічам, Кежгайлам, Шамётам, з 1590 г. Крыштофу Радзівілу, потым Тышкевічам (да пачатку XX ст.). У 1747 г. тут пабудавана уніяцкая царква. У 1870 г. вёска Астрашыцка-Гарадоцкай воласці. На пачатку XX ст. паселішча Астрошыцы складалася з панскага двара (55 жыхароў) і вёскі (150 жыхароў, 21 двор). З 1924 г. цэнтр сельсавета Астрашыцка-Гарадоцкага, з 1931 Лагойскага раёнаў. У 1994 г. — 689 жыхароў, 218 двароў.