wd wp Пошук:

Астраўскія

Астраўскі́я[1] (трансліт.: Astraŭskija, руск.: Островские) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Курынскага сельсавета.

У 1908 г. пабудавана з дрэва Свята-Пакроўская царква. На 1910 г. ацэнена ў 6000 руб. Знадворку абшыта цёсам і афарбавана, пакрыта бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Даўжыня са званіцай – 10 сажняў, найбольшая шырыня – 7 сажняў, вышыня да карніза – 3 сажні. Два цыбулепадобныя купалы на двух’яруснай званіцай і сярэдзінай даху, над апсідай – макаўка. Сцены чляніліся 12 вялізнымі вокнамі і ўваходнымі дзвярамі. Іканастас памерам 12х4½ аршына.

У 1924—1960 гадах цэнтр Астроўскага сельсавета.

Літаратуры

Страчаная архітэктурная спадчына / Падрыхт. А. М. Кулагін // Памяць: Віцебскі раён: Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; Укл. У. І. Мезенцаў; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Мастацкая літаратура, 2004. — 772 с.: іл. — С. 725—726. — ISBN 985-02-0647-0.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Курынскі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Віцебскага раёна
Астраўскія