Асабо́вічы[1] (трансліт.: Asabovičy, руск.: Особовичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавета.
Каля 1520 года пінскі князь Фёдар Яраславіч са сваёй жонкай Аленай запісалі дворышча Піскалаўшчына ў Асабовічах Варварынскаму манастыру, пазней мясціна стала грэка-каталіцкай.
Пасля закрыцця кляштара ў XIX стагоддзі сядзіба Піскалаўшчына становіцца ўласнасцю Качаноўскіх. У канцы 1880-х гадоў у вёсцы было 9 двароў, пражывала 39 вяскоўцаў; дзейнічала капліца (адносілася да прыходу ў вёсцы Кудрычы). У пачатку XX стагоддзя фальваркам валодалі дваране Канстанцін Рыгоравіч і Іван Іванавіч Качаноўскія (350 дзесяцін зямлі).
У 1998 годзе ў вёсцы налічвалася 28 гаспадарак і 47 жыхароў.