wd wp Пошук:

Арцём Віктаравіч Гамялько

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Гамялько (нар. 8 снежня 1989, Жодзіна) — беларускі футбаліст, брамнік польскага клуба ЛКС з Явішавіцаў.

Клубная кар’ера

Выхаванец жодзінскай СДЮШАР «БелАЗ», выступаў за мясцовае «Тарпеда». У студзені 2008 года перайшоў у маскоўскі «Лакаматыў», дзе стаў гуляць за моладзевую каманду.

Сезон 2010 правёў у арэндзе ў наваполацкім «Нафтане», быў асноўным брамнікам наваполацкага клуба. Па заканчэнні сезона 2010 вярнуўся ў «Лакаматыў». 22 чэвреня 2011 года згуляў свой адзіны матч за асноўную каманду чыгуначнікаў, у якім «Лакаматыў» саступіў ЦСКА (1:3).

У другой палове 2011 года выступаў у арэндзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ». 11 верасня 2011 года ў хатнім матчы з магілёўскім «Дняпро» няўдала прыняў мяч, які сапернікі вярталі па прынцыпе «фэйр-плэй» і пераправіў яго ва ўласную браму (выніковы лік 1:1)[3].

Сезон 2012 правёў у моладзевай камандзе «Лакаматыва». У лютым 2013 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які выступаў у Першай лізе. У сезоне 2013 чаргаваўся на пазіцыі брамніка з Радзівонам Сямукам, а ў сезоне 2014 стаў асноўным брамнікам мікашэвіцкай каманды і дапамог ёй перамагчы ў Першай лізе.

У лютым 2015 года падоўжыў кантракт з «Гранітам»[4]. Рыхтаваўся з камандай да сезона 2015, але ў сакавіку 2015 года кантракт з мікашэвіцкім клубам быў разарваны[5] (прычынай сталі праблемы са здароўем). У красавіку 2015 далучыўся да «Слоніма»[6] і пачаў у яго складзе сезон 2015.

У снежні 2015 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй», якая выйшла ў Вышэйшую лігу чэмпіянату Беларусі[7], але ўжо ў наступным месяцы пагадненне з клубам па згодзе бакоў было разарвана[8]. У выніку, Арцём вярнуўся ў склад «Слоніма» і зноў стаў асноўным брамнікам. 2 ліпеня 2016 года забіў гол у браму «Смалявічаў-СТІ», падключыўшыся пры падачы вуглавога[9].

У лютым 2017 года стала вядома, што Арцём увайшоў у трэнерскі штаб «Смалявічаў-СТІ» ў якасці трэнера брамнікаў[10]. Пры гэтым у сезоне 2017 Арцём двойчы выйшаў на поле ў Першай лізе ў якасці палявога іграка.

У чэрвені 2019 года зноў пачаў з’яўляцца на полі ў якасці брамніка за «Смалявічы», неўзабаве замацаваўся ў якасці іграка асновы. Выхадзіў на поле і ў сезоне 2020, калі клуб вярнуўся ў Вышэйшаую лігу.

У верасні 2020 года перайшоў у армянскі клуб «Лоры»[11]. Як асноўны брамнік гуляў за каманду да красавіка 2021 года, калі «Лоры» зняўся з чэмпіянату Арменіі.

У чэрвені 2021 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са «Слуцкам»[12]. Стаў асноўным брамнікам каманды, але з кастрычніка страціў месца ў складзе. У снежні 2021 года кантракт са слуцкім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[13].

У лютым 2022 года далучыўся да клуба пятага польскага дывізіёна «Спарта» з Казімежы Велькай[14], а летам перабраўся ў ЛКС з Явішавіцаў[15].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі, двойчы ў яе складзе трапляў на чэмпіянат Еўропы, але ні ў 2009 годзе, ні ў 2011 годзе не з’яўляўся на полі.

У другой палове 2011 года выступаў таксама за алімпійскую зборную, але ў выніку не трапіў на Алімпіяду 2012 у Лондан.

Дасягненні

Зноскі

  1. Artem Gomelko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Artem Gomelko // FBref.com
  3. Курьез от Гомелько и Силагайлиса (ВИДЕО)
  4. Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками “Гранита”
  5. Гомелько покинул “Гранит”, Гаврилов подпишет соглашение с клубом
  6. Артем Гомелько тренируется со «Слонимом» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  7. “Городея” подписала Артема Гомелько и продлила контракты с семью игроками
  8. Артем Гомелько расторг контракт с “Городеей” через месяц после заключения
  9. Гол вратаря “Слонима” Артема Гомелько в ворота “Смолевичей-СТИ” (ВИДЕО)
  10. Футбол. Дмитрий Молош назначен главным тренером ФК “Смолевичи”-СТИ
  11. Гомелько подписал контракт с армянским “Лори”
  12. Артем Гомелько перешел в “Слуцк”
  13. “Слуцк” расторг контракт с Гомелько
  14. Артем Гомелько перебрался в третий польский дивизион
  15. Самые известные белорусы, не так давно уехавшие покорять польский “минор”
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 снежня
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК ЛКС Явішавіцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Футбольныя варатары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Ігракі ФК Лоры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Спарта Казімежа Велька