wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Фядзянін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Фядзянін (нар. 25 красавіка 1994) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У сезоне 2012 замацаваўся ў рэзервовай камандзе «Гомеля», разам з дублем стаў пераможцам першынства дублёраў.

У студзені 2013 года разам з іншымі дублёрамі быў пераведзены ў асноўную каманду[2]. Дэбютаваў за «Гомель» у Вышэйшай лізе 13 красавіка 2013 года, выйшаўшы на замену ў дадатковы час матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:0).

У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду клубу Першай лігі «Рэчыца-2014»[3]. Улетку 2014 замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У снежні 2014 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Гомель»[4], з якім у лютым 2015 года падоўжыў кантракт[5].

У сезоне 2015 выступаў пераважна за дубль «Гомеля», за асноўную каманду правёў усяго 4 матчы. У сакавіку 2016 года папоўніў склад «Гомельчыгунтранса»[6], аднак у красавіку пакінуў клуб, так і не згуляўшы ніводнага матча. Трапіў у заяўку гомельскага ДБК у Другой лізе[7], але каманда знялася з чэмпіянату. У маі 2016 года далучыўся да светлагорскага «Хіміка».

У красавіку 2017 года стаў іграком «Асіповічаў». З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды ў сезоне, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Другую лігу. У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У «Смалявічах» замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў звычайна з’яўляцца ў стартавым складзе. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2019, калі яна выбыла ў Першую лігу, і дамапог ёй вярнуць месца ў элітным дывізіёне.

У студзені 2020 года пакінуў «Смалявічы»[9] і неўзабаве стаў іграком рэчыцкага «Спадарожніка»[10]. Спачатку выхадзіў на замену, але неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт са «Спадарожнікам»[11]. У красавіку 2021 года не выступаў з-за траўмы, пасля вярнуў месца ў складзе.

У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[12], дзе трывала замацаваўся ў аснове. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскі клуб[13], некаторы час трэніраваўся з «Гомелем», аднак неўзабаве падпісаў новае пагадненне з «Дняпром»[14].

Міжнародная кар’ера

Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльГомель51
2012дубльГомель281
2013Д1Гомель20
2014Д2Рэчыца-2014241
2015Д1Гомель40
2016Д2Хімік213
2017Д2Асіповічы2611
2018Д1Смалявічы254
2019Д2Смалявічы233
2020Д2Спадарожнік236
2021 (1)Д1Спадарожнік101
2021 (2)Д2Дняпро182

Зноскі

  1. Artem Fedyanin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 8 игроков дубля «Гомеля» переведены в основной состав клуба(недаступная спасылка)
  3. “Гомель” отдал в аренду двух молодых игроков
  4. “Гомель” расторг контракт с Гречишко
  5. Артем Федянин продлил контракт с “Гомелем”
  6. Три игрока «Гомеля» пополнили состав «Гомельжелдортранса»
  7. 2-я лига. Старт сезона. Верхом на хромой кобыле
  8. Федянин и Васьков стали игроками “Смолевичей”
  9. “Смолевичи” расстались с четырьмя футболистами
  10. Федянин сменил “Смолевичи” на “Спутник”
  11. Федянин поставил подпись под новым контрактом со “Спутником”
  12. Федянин подписал контракт с “Днепром”
  13. Хотов, Федянин и Ясинский покинули “Днепр”
  14. Терещенко и Федянин подписали новые контракты с “Днепром”
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Ігракі ФК Хімік Светлагорск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных