wd wp Пошук:

Арцём Аляксандравіч Васькоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Арцём Васькоў (нар. 21 кастрычніка 1988, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Люблінянка» з Любліна.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у Гомелі, пасля трапіў у мінскае «Дынама». Не замацаваўся ў мінскім клубе і адправіўся ў Латвію. У 2009 годзе аддаваўся ў арэнду гродзенскаму «Нёману», потым гуляў у Азербайджане. У 2011 годзе вярнуўся ў Беларусь, гуляў за гомельскі ДБК і «Віцебск».

У сакавіку 2012 года стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі правага паўабаронцы. Выдатна правёў сезон 2014: выступаючы на розных пазіцыях у паўабароне, забіў 6 галоў. Канец сезона 2014 вымушаны быў прапусціць з-за траўмы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з аўтазаводцамі[3]. У сезоне 2015 у асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У студзені 2016 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Пасля зыходу з «Тарпеда-БелАЗ» некаторы час падтрымліваў форму разам з «Гомелем», але неўзабаве далучыўся да «Нёмана» і падпісаў кантракт з гродзенскім клубам[5]. У складзе «Нёмана» замацаваўся ў аснове, толькі канец сезона прапусціў з-за траўмы.

У студзені 2017 года стаў іграком латвійскага «Вэнтспілса»[6]. Дапамог камандзе выйграць Кубак Латвіі, забіўшы гол у фінальным матчы супраць «Рыгі» (2:2, пен. 6:5). У снежні 2017 года пакінуў «Вэнтспілс»[7].

У студзені 2018 года папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуб «Смалявічы»[8]. У красавіку не гуляў з-за траўмы, пазней замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У снежні 2018 года падпісаў кантракт з «Гарадзеяй»[9]. У першай палове сезона 2019 звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў пераважна гуляць за дубль. У снежні 2019 года пакінуў каманду[10] і ў хуткім часе стаў іграком «Гомеля»[11]. У сезоне 2020 з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам гомельскай каманды і дапамог ёй выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся іграком асновы ў Вышэйшай лізе, хоць часам стаў выхадзіць на замену.

У лютым 2022 года пакінуў «Гомель»[12] і стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[13]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[14].

У кастрычніку 2022 года далучыўся да «Люблінянкі» з чацвёртага польскага дывізіёна[15].

Дасягненні

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].

Зноскі

  1. Artem Vaskov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://www.pressball.by/footballstat/artem_vaskov/
  3. «Торпедо»-БелАЗ продлил контракт с Васьковым
  4. Артём Васьков покидает «Торпедо-БелАЗ»
  5. Артем Васьков стал игроком «Немана»
  6. Артем Васьков продолжит карьеру в “Вентспилсе”
  7. Артем Васьков покинул “Вентспилс”
  8. Федянин и Васьков стали игроками “Смолевичей”
  9. Еще один игрок “Смолевичей” перешел в “Городею”
  10. “Городея” рассталась с Васьковым
  11. Васьков перешел в “Гомель”
  12. Футбол. “Всех обнял!” Артем Васьков покидает “Гомель
  13. Артем Васьков стал игроком дзержинского “Арсенала”
  14. Васьков, Суша и Малащицкий покинул “Арсенал”
  15. Васьков продолжит карьеру в Польше
  16. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК ДБК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Люблінянка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Блазма
Катэгорыя·Ігракі ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК АЗАЛ
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных