wd wp Пошук:

Артур Уладзіміравіч Пуцята

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пуцята. Артур Уладзіміравіч Пуцята (нар. 3 верасня 1978, Асіповічы, Магілёўская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне рухомага саставу чыгункі, цягі паяздоў і электрыфікацыі. Доктар тэхнічных навук (2012), прафесар (2012). Рэктар Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (з 2021 года).

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (спецыяльнасць «Вагоны», кваліфікацыя «Інжынер-механік», 2000; аспірантура, 2004; дактарантура, 2011).

Выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (механічны факультэт, у 2000—2012 — дацэнт кафедры «Тэхнічная фізіка і тэарэтычная механіка», 2012—2014 — вядучы навуковы супрацоўнік ГНДЛ «Тэхнічныя і тэхналагічныя ацэнкі рэсурсу адзінак рухомага саставу», 2014—2017 — загадчык кафедры «Дынаміка, трываласць і зносастойкасць транспартных сродкаў», з 2017 — в. а. загадчыка кафедры «Лакаматывы»).

11 сакавіка 2021 года прызначаны рэктарам Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога[1].

Навуковыя інтарэсы: чыгуначны рухомы састаў; камп’ютарнае мадэляванне дынамікі і трываласці механічных сістэм.

Узнагароды

Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), прэмія НАН Беларусі (2011), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2007, 2014).

Зноскі

  1. https://blr.belta.by/president/view/lukashenka-uzgadniu-naznachenne-novyh-rektarau-u-troh-universitetah-97672-2021/

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэктары ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэканы механічнага факультэта БелДУТ
Катэгорыя·Выкладчыкі БелДУТ
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Асіповічах