wd wp Пошук:

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі.

Гісторя

Заснаваны ў 1968 годзе як Агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). З 1981 года Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву.

Структура

Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 8 факультэтаў:

Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тыс. чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1, (галоўны), з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты.

Рэктары [1]

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. Гомельский государственный технический университет имени П. О. Сухого (руск.)
  2. Чубриков Леонид Гаврилович // Сайт Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. В. Сухога (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Гомеля
Катэгорыя·ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Праспект Кастрычніка (Гомель)
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта