У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкі. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1985, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Сервалюкс-Агра».
Пачынаў кар’еру ў клубах ніжэйшых ліг. У 2006 годзе трапіў у магілёўскі «Савіт», які на той момант гуляў у Другой лізе. З гэтым клубам прайшоў усе лігі беларускага чэмпіянату. Пасля распаду клуба ў 2009 годзе перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». У снежні 2010 года папоўніў склад «Гомеля», а ў жніўні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам»[2].
Па заканчэнні сезона 2012 пакінуў мінскі клуб і вярнуўся ў «Тарпеда-БелАЗ»[3]. У жодзінскім клубе замацаваўся ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[4] і неўзабаве абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[5].
У жніўні 2016 года ў якасці аматара далучыўся да магілёўскага «Тарпеда» ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі[6], дзе выступаў да канца сезона 2016. У пачатку 2018 года быў заяўлены ў Другую лігу за «Горкі», выступаў за гэту каманду і ў сезоне 2019. У пачатку 2022 года далучыўся да клуба «Сервалюкс-Агра».