wd wp Пошук:

Артур Рудольф Ганч

Артур Рудольф Ганч (ням.: Arthur Rudolf Hantzsch; 7 сакавіка 1857, Дрэздэн14 сакавіка 1935, там жа) — нямецкі хімік-арганік.

З 1882 года прафесар у Цюрыху, з 1893 года ў Вюрцбургу, у 1903—1927 гг. у Лейпцыгу. У 1881—1883 гг. распрацаваў метады сінтэзу пірыдзіну і яго вытворных з ацэтвоцатнага эфіру і альдэгідаміякаў; пазней атрымаў шэраг вытворных тыязолу і падобных злучэнняў. У 1890 годзе разам з А. Вернерам паклаў пачатак стэрэахіміі азоту. Ганч упершыню ўжыў фізічныя метады для ўстанаўлення будовы арганічных злучэнняў.

Зноскі

  1. 1 2 Arthur Rudolf Hantzsch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arthur Rudolf Hantzsch // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France Arthur Rudolf Hantzsch // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  4. 1 2 3 Ганч Артур Рудольф // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1857 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Дрэздэнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Хімікі Германіі
Катэгорыя·Выпускнікі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дрэздэне
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 14 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных