wd wp Пошук:

Артур Васілевіч Слабашэвіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Артур Слабашэвіч (нар. 9 лютага 1989, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў мінскай «Зорцы-БДУ». У сезоне 2007 замацаваўся ў асноўным складзе клуба.

У лютым 2008 года стаў іграком чэшскага клуба «Мост»[2]. Вярнуўся ў Беларусь улетку 2010 года, стаў выступаць за рэчыцкі «Ведрыч-97», а пазней вярнуўся ў «Зорку-БДУ».

Улетку 2011 года разам з партнёрамі па камандзе Паўлам Грачышкам, Яраславам Шкурко і Дзянісам Трапашкам перайшоў у клуб «Смалявічы», які ўзначаліў вядомы беларускі трэнер Юрый Пунтус. На наступны год разам з гэтым клубам атрымаў перамогу ў Другой лізе. У сезоне 2013 выступаў з «Смалявічы-СТІ» ў Першай лізе. Па заканчэнні сезона знаходзіўся на праглядзе ў брэсцкім «Дынама», але ў выніку ў сакавіку 2014 года перайшоў у «Іслач»[3].

Са студзеня 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі»[4], якую на той момант узначальваў Пунтус. У выніку ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам[5]. У складзе «Славіі» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы.

У лютым 2016 года прыбыў у стан «Віцебска» і па выніках прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон асноўным абаронцам, але потым страціў месца ў складзе. У ліпені 2016 года разарваў кантракт з «Віцебскам»[7] і неўзабаве зноў стаў іграком «Іслачы»[8]. Здолеў замацавацца ў складзе «Іслачы», гуляў звычайна на пазіцыі левага абаронцы, але часам выкарыстоўваўся ў паўабароне. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[9]. У красавіку 2017 года гуляў за дубль, але хутка вярнуўся ў асноўны склад каманды.

У студзені 2019 года падоўжыў пагадненне з «Іслаччу»[10], аднак у новым сезоне стаў атрымоўваць менш часу на полі, часцей выхадзіў на замену ў канцы сустрэчы. У ліпені 2019 года кантракт з абаронцам быў разарваны[11], і неўзабаве ён стаў іграком гродзенскага «Нёмана»[12]. У складзе гродзенскай каманды трывала выступаў у стартавым складзе. У студзені 2021 года пакінуў «Нёман»[13].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[14]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У пачатку 2022 года некаторы час падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а пазней далучыўся да бабруйскай «Белшыны» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад клуба[15].

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005дубльЗорка-БДУ10
2006Д2Зорка-БДУ40
2007Д2Зорка-БДУ261
2010 (2)Д2Ведрыч-97103
2011 (1)Д3Зорка-БДУ154
2011 (2)Д3Смалявічы153
2012Д3Смалявічы-СТІ332
2013Д2Смалявічы-СТІ260
2014Д2Іслач171
2015Д1Славія230
2016 (1)Д1Віцебск130
2016 (2)Д1Іслач140
2017Д1Іслач202
2018Д1Іслач272
2019 (1)Д1Іслач80
2019 (2)Д1Нёман140
2020Д1Нёман240
2021Д1Дынама270

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[16].

Зноскі

  1. Artur Slabashevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нашествие в “Мост”
  3. Тишкевич и еще пять футболистов перешли в «Ислочь»
  4. На просмотре в “Славии” семеро футболистов
  5. Контракты со “Славией” подписали 12 футболистов
  6. Подписан контракт с Артуром Слабашевичем
  7. Артур Слабашевич покинул “Витебск”
  8. Слабашевич перешел в «Ислочь»
  9. Туранок и Слабашевич продлили контракты с “Ислочью”
  10. Слабашевич продлил контракт с “Ислочью”
  11. “Ислочь” расторгла контракт со Слабашевичем
  12. Слабашевич стал игроком “Немана”
  13. Артур Слабашевич покинул “Неман”
  14. Слабашевич стал игроком брестского “Динамо”
  15. Слабашевич перешел в “Белшину”
  16. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Банік Мост
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэчыца-2014
Катэгорыя·Ігракі ФК Энергетык-БДУ
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Градзец-Кралавэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск