Арсе́ній Ільі́ч Ярэ́й (15 студзеня 1920, Нароўля, Гомельская губерня, РСФСР — пасля 1985) — беларускі савецкі гаспадарчы і палітычны дзеяч.
У 1937 годзе скончыў школу ў Нароўлі[1], разам з Даніілам Казіміравічам Градзіцкім[2] — сынам Казіміра Францавіча Градзіцкага (1891—1959).
У Вялікую Айчынную вайну з 17 студзеня 1942 года на Паўночна-Заходнім фронце. Падпалкоўнік (1945).
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1947).
З 1947 года галоўны інжынер Ашмянскага дражджавога, пасля Аршанскага і Гомельскага півавараных заводаў. У 1955—1959 гадах інструктар, намесніка загадчыка, у 1962—1965 загадчык аддзела ЦК КПБ. У 1959—1962 гадах сакратар Віцебскага абкама КПБ.
З 1965 па 1980 гады — міністр харчовай прамысловасці Беларускай ССР.
Член ЦК КПБ (1966—1976), абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР 6—8-га скліканняў.