wd wp Пошук:

Арнашт Мука

Арнашт Мука (н.-луж.: Arnošt Muka, ням.: Ernst Mucke; 10 сакавіка 1854, вёска Вулькі-Восык, Лужыца — 10 кастрычніка 1932, Баўтцэн) — сербалужыцкі педагог, грамадскі дзеяч і славіст. Заснавальнік Сербалужыцкага музея і Сербалужыцкага дома ў Баўтцене.

Біяграфія

Лічыцца адным з самых выбітных сербалужыцкіх гуманістаў XIX і XX стагоддзяў, значна паспрыяўшых развіццю лужыцкай нацыянальнай свядомасці. У 1874—1879 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў класічную філалогію і славістыку. У 1875 годзе арганізаваў першы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». З 1879 г. быў настаўнікам у Цітаў (Жытава), а пазней у гімназіі ў Баўтцэне (Будзішын). З юнага ўзросту стаў удзельнічаць у лужыцкім культурным і навуковым руху. Член Societas Slavica Budissenensis, а таксама Маціцы Сербскай.

У 1882—1886 гадах быў рэдактарам часопіса Łuzica, а ў 1884—1932 гадах рэдагаваў «Časopis Maćicy Serbskeje» (Часопіс Маціцы Сербскай). На старонках гэтага часопіса ў 1884—1886 гг. ён публікаваў дэмаграфічнае даследаванне «Statistikа Łužiskich Serbow», у якім прадставіў статыстычныя дадзеныя аб колькасці, рассяленню, сацыяльнай структуры і ўзроўні адукацыі лужыцкіх сербаў[5].

Дзякуючы яго рашучасці і арганізатарскім талентам атрымалася ў 1904 годзе адкрыць Сербалужыцкі дом у Баўтцэне. Акрамя таго, Мука спрабаваў арганізаваць Сербалужыцкі музей. Быў членам шэрагу акадэмій і навуковых таварыстваў (у тым ліку абраны членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук[6]). Падчас падарожжаў па Лужыцы, праводзіў даследаванні мовы, фальклору і культурнай спадчыны лужычанаў. Быў аўтарам мноства навуковых прац, якія моцна паўплывалі на лужыцкую інтэлігенцыю. Выступаў супраць германізацыі. Двойчы адпраўляўся нямецкімі ўладамі ў ссылку ўглыб Германіі за нацыяналістычную дзейнасць.

Пахаваны на Тухарскіх могілках у Будзішыне.

Навуковая спадчына

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Karl Ernst Mucke // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118585614 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  5. Dodawki k statisticy a etnografiji łužickich Serbow II Архівавана 24 верасня 2015., Časopis Maćicy Serbskeje, 1900, стр. 80 — 103(верхнялуж.)
  6. Информация на сайте ИС АРАН

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Германіі
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Лужыцкія публіцысты
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Князя Данііла I
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славісты Германіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баўтцэне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы