wd wp Пошук:

Аповесць пра трох каралёў

«Аповесць пра трох каралёў» — помнік беларускай перакладной літаратуры апакрыфічнага характару. Арыгінал твора напісаны ў XIV ст. нямецкім манахам Іаганам з Гільдэсгайма на лацінскай мове. На беларускую мову перакладзены ў 2-й палове XV ст. Захаваўся ў 3 спісах. Найбольш ранні, Ленінградскі, XV ст. зберагаецца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя М. Я. Салтыкова-Шчадрына ў складзе рукапіснага зборніка разам з «Жыціе Аляксея, чалавека божага», «Страсцямі Хрыстовымі». У аснове аповесці евангельскі эпізод пра пакланенне нованароджанаму Ісусу Хрысту трох усходніх цароў-язычнікаў, якія пасля сталі шчырымі хрысціянамі. У творы апісваецца іх падарожжа ў «святую зямлю», прырода зямель Блізкага Усходу, побыт, звычаі, веравызнаўчыя і этнічныя асаблівасці розных народаў, у т.л. грэкаў, сірыйцаў, армян, грузін. Аповесць каштоўная як сведчанне духоўных запатрабаванняў пэўных слаёў беларускіх чытачоў XV—XVI стст., адна з крыніц іх гісторыка-геаграфічных уяўленняў пра краіны Блізкага Усходу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Беларуская перакладная літаратура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Беларуская літаратура XV стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Рукапісы са збору Расійскай нацыянальнай бібліятэкі
Катэгорыя·Апокрыфы