Апатыя (грэч. α — без, πάθος — страсць) — стан поўнай абыякавасці, пасіўнасці, страты (поўнай або частковай) інтарэсу да навакольнага, унутраных памкненняў, эмацыйных рэакцый. Можа быць прыкметай некаторых псіхічных хвароб (напрыклад, шызафрэніі) або парушэння дзейнасці залозаў унутранай сакрэцыі.