wd wp Пошук:

Аня Поганчава

А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (н.-луж.: Anja Pohončowa, ням.: Anja Pohontsch; 1970, Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзеячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар, і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень ў Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове, была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з’яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегай Хрысціянам Матэе.

Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.

З’яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»

Асноўныя творы

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123762456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Anja Pohontsch // NUKAT — 2002.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123762456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкія журналісты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкія лінгвісты
Катэгорыя·Старшыні Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы