А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (н.-луж.: Anja Pohončowa, ням.: Anja Pohontsch; 1970, Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзеячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар, і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).
Нарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень ў Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове, была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з’яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегай Хрысціянам Матэе.
Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.
З’яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»