wd wp Пошук:

Ануфрыіўка

Ануфрыіўка[1] (укр.: Ону́фріївка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ануфрыіўскім раёне Кіраваградскай вобласці Украіны, раённы цэнтр. Паселішча заснавана ў пачатку XVII ст. запарожскім адстаўным казаком з прозвішчам Ануфрыенка, ад якога і пайшла назва населенага пункта. У часы паўстання Хмяльніцкага тут была ўжо немалая слабада, жыхары якой прымалі ўдзел у паходах Багдана Хмяльніцкага. Насельніцтва расло за кошт збеглых сялян з Валыні, Галічыны, Бесарабіі, якіх прыцягвалі вялікія масівы нічыйнага стэпу.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраваградскай вобласці
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96