wd wp Пошук:

Ануфрый Крыдаль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыдаль. Ануфрый Антоніевіч Крыдаль (Крыдзель, польск.: Onufry Krydel; 1789 — 17 чэрвеня 1855, Варшава) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Крыдаляў герба «Одсеч». Сын Антонія (Антона). Меў брата Аляксандра.

Дарадца гродзенскай і віленскай скарбовых палат. У 1834 г. — чыноўнік па спецдаручэннях пры генерал-інфанце расійскіх войскаў.

Валодаў разам з жонкай фальваркам Талькаўшчына з вёскамі Карабкі і Баяры (у 1844 годзе — 511 дзесяцін, 57 душ мужчынскага і 46 душ жаночага полу)[1].

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

Памёр 17 чэрвеня 1855 года ў Варшаве. Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.

Сям’я

У шлюбе з Я.Фандбрэзілінай. Дзеці: сын: Міхал-Рудольф, у 1847 г. зацверджаны ў дваранстве і запісаны ў дваранскую кнігу Віленскай губерні. Магчыма, ягоная магіла захавалася каля касцёла ў Ішчалне.

Узнагароды

Зноскі

  1. Czesław Malewski. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. Powiaty lidzki, oszmiański i wileński. — Warszawa: Instytut Historii PAN, 2016. — ISBN 978-83-63352-75-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Масоны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
Катэгорыя·Члены масонскай ложы «Сябры чалавецтва»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Род Крыдаляў