wd wp Пошук:

Анута

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Анута (англ.: Anuta) — востраў у складзе архіпелага Саламонавы астравы. З’яўляецца часткай дзяржавы Саламонавы Астравы. Плошча — 0,37 км². Насельніцтва — 223 чалавекі (2009 г.).

Геаграфія

Анута — даволі ізаляваны востраў вулканічнага паходжання, таму вельмі адвольна адносіцца да архіпелага Саламонавы астравы. Ён знаходзіцца за 1106 км на паўднёвы ўсход ад Ханіяры, сталіцы дзяржавы Саламонавы Астравы. Бліжэйшы буйны востраў Ванікора месціцца за 310 км на захад. Паўночная частка вострава Анута ўяўляе сабою скальны масіў да 65 м у вышыню. Паўднёвая частка складзена асадкавымі пародамі.

Клімат трапічны, вельмі вільготны. Востраў знаходзіцца ў зоне дзеяння моцных трапічных цыклонаў.

Гісторыя

Анута быў населены людзьмі амаль 3000 гадоў таму. 350 — 300 гадоў таму сюды прыбылі танганцы з палоннымі жыхарамі Увеа на чале правадыра Пу Каўравэ. Пасля смерці яго сына правадырства перайшло да ўвеанскага роду Таўпарэ. Перасяленцы называлі сваю новую радзіму Нукумаірара («усходняя зямля»). У 1791 г. востраў быў адкрыты брытанскай экспедыцыяй на чале Вільяма Блая і названы ў гонар аднаго з матросаў Чэры (англ.: Cherry). Сучасная назва Анута прыйшла з мовы жыхароў вострава Тыкопія і мае той жа сэнс, што і Нукумаірара.

У канцы XIX ст. востраў Анута быў фармальна далучаны да брытанскіх каланіяльных валоданняў. У 1916 г. была адчынена англіканская місія, амаль усе тубыльцы прынялі хрысціянства. У 1950-ыя — 1970-я гг. палінезійская супольнасць Ануты даследавалася антраполагамі.

У 1978 г. востраў стаў часткай незалежнай дзяржавы Саламонавы Астравы.

Асаблівасці культуры

Карэнныя жыхары Ануты — знешнія палінезійцы, нашчадкі танганцаў і ўвеа, размаўляюць на мове з вялікай колькасцю архаічных танганскіх слоў. Жывуць у 3 вёсках. Асноўныя заняткі — земляробства і рыбалоўства, сезоннае паляванне на марскіх птушак на бязлюднай выспе Фатутака, што месціцца за 653 м на паўночны ўсход ад Ануты. У мінулым яны гандлявалі цыноўкамі з тубыльцамі вострава Тыкопія, але ў наш час вонкавы продаж мясцовых рамесных вырабаў вельмі абмежаваны з-за адноснай ізаляцыі вострава.

Асноўныя сацыяльныя адзінкі — пашыраныя сем’і патонгія, што калектыўна вядуць гаспадарку. Яны аб’яднаны ў 4 роды каінанга, прычым 2 роды ўзначальваюцца правадырамі арыкі. Адзін з правадыроў лічыцца вышэйшым і мае тытул туі анута, другі — яго намеснікам туі каінанга. Улада правадыроў перадаецца па спадчыне ад бацькі да старэйшага сына. Да прыняцця хрысціянства арыкі выконвалі сакральныя функцыі. Усе разам жыхары Ануты складаюць абшчыну канапенуа, якая лічыцца ўладальнікам зямлі. Яе чальцы абавязаны аказваць узаемную дапамогу аропа.

Тубыльцы Ануты захавалі традыцыйныя абрады жыццёвага цыклу, прысвечаныя нараджэнню, полаваму сталенню, шлюбу, смерці і г. д. Падчас святаў арганізоўваюцца музычныя відовішчы і танцы. Выяўленчае мастацтва прадстаўлена татуіроўкай, разьбою на лодках, вёслах, кіях.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі і Акіяніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Саламонавы астравы
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Саламонавы Астравы