wd wp Пошук:

Анурадхапура

Анурадхапу́ра (сінгальск.: අනුරාධපුරය, там.: அனுராதபுரம்) — горад у Паўночна-Цэнтральнай правінцыі Шры-Ланкі, цэнтр аднайменнай акругі. Насельніцтва — 63208 чал., пераважна сінгалы — 91,42 % (2011 г.).

Гісторыя

Раён Анурадхапуры — адно з найстаражытнейшых мест у краіне, дзе археолагамі былі знойдзены сляды старажытнага чалавека. Першае паселішча на месцы горада ўзнікла ў пач. 1 тысячагоддзя да н.э. У VII ст. да н.э. яго плошча займала 50 га. Мясцовыя жыхары карысталіся жалезам, займаліся земляробствам, узводзілі складаныя ірыгацыйныя пабудовы.

У IV ст. да н.э. сюды была перанесена сталіца ранняй сінгальскай дзяржавы. Анурадхапура заставалася ёю да пач. XI ст. гэты перыяд горад меў планамерную забудову. У ім размяшчаліся палацавыя комплексы (найбольш вядомы Медны палац II ст. да н.э.), а таксама будысцкія кляштары і храмы, сады, жытлы вяльмож і простых гараджан. Для забеспячэння пітной вадою было пабудавана некалькі вадасховішчаў. У горадзе меліся каналізацыя, шпіталь і служба ачысткі ад смецця.

У 993 г. сталіца была спустошана захопнікамі з Паўднёвай Індыі і пасля 1017 г. закінута ўладарамі. Аднак нават пасля пераносу дзяржаўнага цэнтра ў горад Паланарува Анурадхапура заставалася і да нашага часу застаецца важным духоўным цэнтрам будызму.

Стары горад

У наш час Анурадхапура падзяляецца на старую і новую часткі. Старая Анурадхапура з’яўляецца важным культурным, духоўным і турыстычным аб’ектам, які ў 1982 г. трапіў у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Найбольш славутыя мясціны старога горада:

Музеі

У Анурадхапуры працуюць наступныя музеі:

Галерэя

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Сусветная спадчына на Шры-Ланцы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Шры-Ланкі
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Шры-Ланкі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта