wd wp Пошук:

Антыёх IX Кізікскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Антыёх.

Антыёх IX Кізікскі (Кізікен) (стар.-грэч.: Άντίοχος Κυζικηνός; пам. 95 да н.э.) — кіраўнік часткі тэрыторыі дзяржавы Селеўкідаў114 да н.э.)[4]. Сын Антыёха VII Сідэта і Клеапатры Тэі.

Біяграфія

Пасля смерці бацькі ў Парфіі і вяртання дзядзькі Дэметрыя II Нікатара да ўлады ў 129 годзе да н.э. маці Антыёха адправіла сына ў горад Кізік (знаходзіўся на беразе Мармуровага мора). Ад гэтага ён атрымаў сваю мянушку «Кізікскі».

Антыёх вярнуўся ў 116 годзе да н.э. у Сірыю і прад’явіў правы на прастол. Краінай тады кіраваў яго стрыечны (зводны[5]) брат Антыёх VIII Грып. Пачалася міжусобная вайна, у якой у 112 годзе да н.э. загінула жонка Антыёха Клеапатра, забітая па загадзе жонкі Антыёха VIII Трыфены. Праз год Антыёх разбіў брата, захапіў у палон і забіў Трыфену. Урэшце, краіна была падзелена паміж братамі. Антыёху дасталіся Келесірыя і Фінікія.

У 96 годзе да н.э. Антыёх VIII быў забіты сваім саветнікам Гераклеонам, а ў наступным годзе сын Антыёха VIII Селеўк VI Эпіфан захапіў Антыёха Кізікскага і загадаў пакараць яго смерцю[6][7] (па іншых крыніцах, Антыёх скончыў з сабой, каб пазбегнуць палону[8]). Яго сын Антыёх X Эўсебес працягнуў барацьбу з сынамі Антыёха VIII.

Зноскі

  1. Антиох IX Кизикен // Еврейская энциклопедия — СПб.: 1908. — Т. 2. — С. 783–784.
  2. Любкер Ф. Antiochus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 98–100.
  3. Антіохъ // Энциклопедический лексикон — СПб.: 1835. — Т. 2. — С. 373–374.
  4. Антиох, цари Сирии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  5. Антыёх VIII і Антыёх IX былі адначасова зводнымі братамі (іх маці Клеапатра Тэя спачатку выйшла замуж за Дэметрыя II, потым за Антыёха VII) і стрыечнымі (іх бацькі, адпаведна, Дэметрый II і Антыёх VII былі роднымі братамі).
  6. Mahlon H. Smith
  7. Рыжов К. Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия
  8. George Rawlinson M. A. History of the Syrian Kingdom of the Seleucidae

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Цары сірыйскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 135 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Цары дзяржавы Селеўкідаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 95 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 96 годзе да н.э.
Катэгорыя·Селеўкіды