wd wp Пошук:

Антыбіёз

Антыбіёз (ад грэч.: ἀντι- — супраць, стар.-грэч.: βίος — жыццё) — антаганістычныя адносіны відаў, калі адзін арганізм абмяжоўвае магчымасці іншага, немагчымасць суіснавання арганізмаў, напрыклад з-за інтаксікацыі аднымі арганізмамі (антыбіётыкамі, фітанцыдамі) асяроддзя пражывання іншых арганізмаў. Выпадак, калі негатыўнае ўздзеянне накіравана толькі ў адзін бок называецца аменсалізм, узаемны негатыўны ўплыў арганізмаў апісваецца тэрмінам канкурэнцыя.

Тэрмін уведзены мікрабіёлагам Зельманам Ваксманам ў 1942 годзе. Прыклад — адносіны малочнакіслых і гніласных бактэрый.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Тыпы адносін паміж арганізмамі