wd wp Пошук:

Зельман Ваксман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваксман. Зельман Абрахам Ваксман (англ.: Selman Abraham Waksman, 22 ліпеня 1888, Нава Прылука — 16 жніўня 1973, Вудс-Хол, Масачусетс, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і біяхімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1952 годзе за «адкрыццё стрэптаміцыну, першага антыбіётыка, эфектыўнага пры лячэнні сухотаў».

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Нова Прылука, што ў 15 км ад Вінніцы, у сям’і дробнага арандатара Якава Ваксмана і ўладальніцы прамтаварнага крамы Фрэйды Ваксман. Скончыў гімназію № 5 у Адэсе.

У 1910 годзе эмігруе ў ЗША. Нейкі час жыў у сясцёр на ферме ў штаце Нью-Джэрсі. Паступіў у сельскагаспадарчы каледж, у якім вывучаў мікрабіялогію глебы. Магістр прыродазнаўчых навук (1915).

У 1918 годзе атрымлівае ступень доктара, вывучаючы хімію ферментаў у Каліфарнійскім універсітэце ў Берклі. Далейшая яго кар’ера звязана з Ратгерскім універсітэтам у штаце Нью-Джэрсі. У 1925 годзе прызначаны ад’юнкт-прафесарам, у 1931 годзе — прафесарам.

У 1932 годзе Амерыканская асацыяцыя па барацьбе з сухотамі звярнулася да Ваксмана з просьбай вывучыць працэс разбурэння палачкі сухотаў у глебе. Вучоны даў заключэнне, што за гэты працэс адказныя мікробы — антаганісты. У канцы 1930-х гадоў Зельман Ваксман распрацоўвае новую праграму, якая тычыцца выкарыстання вынікаў, атрыманых даследаванняў у галіне мікрабіялогіі для лячэння хвароб.

На працягу чатырох гадоў Ваксман і яго калегі даследавалі каля дзесяці тысяч розных мікраарганізмаў глебавага покрыва ў пошуках антыбіётыкаў, здольных уздзейнічаць на бактэрыі. У 1940 годзе навукоўцы вылучылі актынаміцын, які аказаўся даволі таксічным. Праз два гады яны адкрылі стрэптатрыцын — антыбіётык, які апынуўся эфектыўным у дачыненні да ўзбуджальнікаў туберкулёзу. У 1943 годзе быў адкрыты стрэптаміцын. Пасля некалькіх гадоў тэсціравання і дапрацоўкі, у 1946 годзе стрэптаміцын пачынае шырока выкарыстоўвацца для барацьбы з сухотамі. Стрэптаміцын аказаўся вельмі каштоўным, бо быў эфектыўны супраць бактэрый, устойлівых да сульфаніламідных прэпаратаў і пеніцыліну.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна (1950), ганаровы доктар універсітэтаў Льежа і Ратгера. Член Амерыканскай нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага даследчага грамадства амерыканскіх біёлагаў, Амерыканскага навуковага глебазнаўчага таварыства, Амерыканскага хімічнага таварыства і Таварыства эксперыментальнай біялогіі і медыцыны.

Зноскі

  1. 1 2 Selman Abraham Waksman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Selman Waksman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  4. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аўтары мікрабіялагічных таксонаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Левенгука
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярдзічаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Ратгерскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Памерлі 16 жніўня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Вудс-Холе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных