Антразаалогія — навука, якая вывучае ўзаемадзеянне чалавека і жывёл і іх стасункі[1]. Таксама часта апісваецца ў якасці мосту паміж натуральнымі і сацыяльнымі навукамі[2].
Антразаалогія з’яўляецца сучасным міждысцыплінарным навуковым асяроддзем, якое квітнее і часткова пакрывае шэраг іншых дысцыплінаў: антрапалогія, эталогія, медыцына, псіхалогія, ветэрынарыя і заалогія. Галоўнай мэтай антразаалагічных даследванняў з’яўляецца вызначэнне станоўчых эфектаў узаемадзення чалавека і жывёл (з абодвух бакоў) і вывучэнне сапраўднасці іх узаемадачыненняў.