wd wp Пошук:

Антон Уладзіміравіч Вавілаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вавілаў.

Антон Уладзіміравіч Вавілаў (нар. 27 ліпеня 1949, Паставы, Віцебская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне будаўнічага і дарожнага машынабудавання, нетрадыцыйнай энергетыкі. Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (1992). Акадэмік Беларускай горнай акадэміі (1996), Беларускай інжынернай акадэміі (1997), член Расійскай акадэміі архітэктуры і будаўнічых навук (1999).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (1971), Цэнтральны навукова-даследчы інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (аспірантура, 1975).

Працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1971—1982, навуковы супрацоўнік), Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце (з 1982, НДЛ калёсных трактараў, старшы навуковы супрацоўнік; з 1983 — факультэт транспартных камунікацый, кафедра «Будаўнічыя і дарожныя машыны», з 1988 — загадчык кафедры, у 1996—2000 — прарэктар па вучэбнай рабоце).

Навуковыя інтарэсы: стварэнне многафункцыянальных энергазберагальных машын і сістэмы такіх машын для комплекснай механізацыі ў будаўніцтве; распрацоўка тэхнічных сродкаў для падрыхтоўкі і выкарыстання нетрадыцыйных і аднаўляльных крыніц энергіі.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паставах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта транспартных камунікацый БНТУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Акадэмікі РААБН і яе папярэднікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў