Беларуская горная акадэмія — прафесійная арганізацыя, створаная дзеля аб’яднання творчага патэнцыялу інжынерных і навуковых кадраў горнай вытворчасці Рэспублікі Беларусь.[1] Не з’яўлялася дзяржаўнай акадэміяй навук, існавала на правах грамадскага аб’яднання.
Беларуская горная акадэмія створана ў 1996 г.[2] З моманту стварэння па 2005 год ёй кіраваў доктар тэхнічных навук, прафесар Барыс Аляксандравіч Багатаў.[1]
Выдавала «Бюллетень Белорусской горной академии». [3]
З 2006 — грамадскае аб’яднанне «Беларускае горнае таварыства». [2] Старшыня — доктар тэхнічных наук Уладзімір Сяргеевіч Войценка.[4]