wd wp Пошук:

Антон Сяргеевіч Рабцаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рабцаў. Антон Рабцаў (нар. 19 лютага 1984, Новалукомль) — былы беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Пачынаў кар’еру ў складзе мінскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у аснове на працягу чатырох гадоў.

Па заканчэнні сезону 2008 «Дарыда» спаніла існаванне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомеля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клуба не здолеў. Па выніках сезону 2009 «Гомель» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клуб.

Першую палову сезону 2010 правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў іграком жодзінскага «Тарпеда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у аснове жодзінцаў, а ў сезоне 2012 стаў радзей з’яўляцца на полі.

У студзені 2013 года разам з Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпеда-БелАЗ» у «Слуцк». Дапамог слуцкаму клубу ў сезоне 2013 перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2014 быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Вышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 года атрымаў траўму, з-за якой прапусціў канчатак сезону.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што з-за траўмы Антон вымушаны будзе прапусціць сезон 2015[4]. У выніку, у лютым 2015 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д3Дынама-2240
2002Д1Дынама60
2003 (1)дубльДынама60
2003 (2)Д2Дынама-Юні110
2004 (1)Д2Дынама-Юні180
2004 (2)Д1Дынама40
2005Д1Дарыда240
2006Д1Дарыда250
2007Д1Дарыда200
2008Д1Дарыда211
2009Д1Гомель100
2010 (1)Д2Рудзенск140
2010 (2)Д1Тарпеда120
2011Д1Тарпеда-БелАЗ270
2012Д1Тарпеда-БелАЗ160
2013Д2Слуцк290
2014Д1Слуцк250

Зноскі

  1. Anton Ryabtsev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Soccerway Праверана 16 чэрвеня 2019.
  3. Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со “Слуцком”
  4. Защитник “Слуцка” Антон Рябцев из-за травмы пропустит сезон
  5. Рябцев расторг контракт со «Слуцком»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новалукомлі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Рудзенск
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-Юні Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дарыда
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных