wd wp Пошук:

Антон Мірановіч

Антон Васілевіч Мірановіч (польск.: Antoni Mironowicz; нар. 30 кастрычніка 1959, г. Беласток, Польшча) — беларускі гісторык у Польшчы, грамадска-культурны дзеяч. Доктар гуманітычных навук габілітаваны (1997), прафесар (1998).

Біяграфія

Скончыў філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1982). З 1986 выкладаў у Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта, потым у Інстытуце гісторыі ў Беластоку (філіял Варшаўскага ўніверсітэта). Старшыня Беларускага асветніцкага таварыства ў Польшчы (1999), першы старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы (1993 — 96), намеснік старшыні Беларускага дэмакратычнага аб’яднання ў Рэспубліцы Польшча.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Даследуе гісторыю праваслаўнай царквы ў Польшчы і краінах Усходняй Еўропы, беларуска-польскія культурныя сувязі ў эпоху феадалізму, праблемы беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Аўтар кніг «Супрасль як культурна-рэлігійны цэнтр у XVI ст.» (1984), «Падляшскія праваслаўныя цэнтры і арганізацыі ў XVI і XVII ст.» (1991), «Праваслаўе і унія ў часы панавання Яна Казіміра» (2-е выд. 1997) і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Беластоцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беластоку