wd wp Пошук:

Антон Іванавіч Лапацін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапацін. Антон Іванавіч Лапацін (18 студзеня 18979 красавіка 1965) — савецкі военачальнік, гвардыі генерал-лейтэнант (1942 год), Герой Савецкага Саюза (19 красавіка 1945 год, зорка № 7119), член КПСС з 1919 года.

Біяграфія

Антон Іванавіч Лапацін нарадзіўся ў вёсцы Каменная цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Беларус[1].

На ваеннай службе з 1916 года. У гады Першай сусветнай вайны ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце радавым.

У Чырвонай Арміі з 1919 года, удзельнік грамадзянскай вайны. Ваяваў у складзе 1-й Коннай арміі(руск.) бел. супраць войскаў Дзянікіна і Урангеля, памочнік камандзіра эскадрону, затым камандзір эскадрону.

У Вялікую Айчынную вайну ўступіў у званні генерал-маёра, у ходзе вайны камандуючы 37-й арміяй(руск.) бел., якая ўдзельнічала ў 1941 годзе ў Растоўскай наступальнай аперацыі(руск.) бел. Паўднёвага фронту.

З верасня 1942 года — камандуючы 62-й арміяй(руск.) бел. Сталінградскага фронту, з кастрычніка 1942 года — 34-й, з сакавіка 1943 года — 11-й арміямі на Паўночна-Заходнім фронце, удзельнічаў у Старарускай аперацыі(руск.) бел. ў сакавіку 1943 года.

Магіла Лапаціна на Новадзявочых могілках Масквы.

Са студзеня па ліпень 1944 года — намеснік камандуючага 43-й арміяй.

У ліпені 1944 года па асабістай просьбе прызначаны камандзірам 13-га гвардзейскага стралковага корпуса ў складзе 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай аперацыі, у штурме Кенігсберга і ліквідацыі земландскай групоўкі праціўніка.

На Парадзе Перамогі ў Маскве А. І. Лапацін камандаваў зводным палком 1-га Прыбалтыйскага фронту.

У ліпені 1945 года А. І. Лапацін быў прызначаны камандзірам 2-га асобнага стралковага корпуса Забайкальскага фронту.

Пасля вайны скончыў вышэйшыя акадэмічныя курсы Вышэйшай ваеннай акадэміі(руск.) бел. імя К. Я. Варашылава. Служыў на розных пасадах у штабах вайсковых акругаў. У 1954 годзе сышоў у запас.

Памёр 9 красавіка 1965 года, пахаваны на Новадзявочых могілках горада Масквы.

Узнагароды

Літаратура

Зноскі

  1. Великая Отечественная. Командармы.

Спасылкі

Антон Іванавіч Лапацін на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 студзеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1965 годзе
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Памерлі 9 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве