У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пшаздзецкі. Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі (1718 — 28 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі з 1739, вялікі падчашы літоўскі з 1750, вялікі рэферэндар літоўскі з 1752, падканцлер літоўскі з 1764.
Сын Аляксандра, кашталяна інфлянцкага і Канстанцыі Камінскай.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1739 быў маршалкам Трыбунала Літоўскага. З’яўляўся паслом на сеймы ў 1740 i 1744, 1748, 1750, 1752, 1754. Быў нясхільным староннікам Чартарыйскіх.
З’яўляўся адным з арганізатараў і правадыром генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764, браў удзел у канвакацыйным сойме. Удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
3 жніўня 1757 узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.