wd wp Пошук:

Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пшаздзецкі. Антоні Тадэвуш Пшаздзецкі (1718 — 28 сакавіка 1772, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі пісар літоўскі з 1739, вялікі падчашы літоўскі з 1750, вялікі рэферэндар літоўскі з 1752, падканцлер літоўскі з 1764.

Біяграфія

Сын Аляксандра, кашталяна інфлянцкага і Канстанцыі Камінскай.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі. У 1739 быў маршалкам Трыбунала Літоўскага. З’яўляўся паслом на сеймы ў 1740 i 1744, 1748, 1750, 1752, 1754. Быў нясхільным староннікам Чартарыйскіх.

З’яўляўся адным з арганізатараў і правадыром генеральнай канфедэрацыі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764, браў удзел у канвакацыйным сойме. Удзельнічаў у элекцыі караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

3 жніўня 1757 узнагароджаны Ордэнам Белага Арла.

Зноскі

  1. 1 2 Antoni Tadeusz Przezdziecki // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Рэферэндары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Пшаздзецкія
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 верасня
Катэгорыя·Пшаздзецкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1718 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1772 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войты менскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тракаі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падчашыі вялікія літоўскія