У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Забела. Антоні Забела (памёр у 1776) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, падчашы ковенскі (1730—1744), маршалак ковенскі з 1744 года, лоўчы вялікі літоўскі (1761—1775), генерал-лейтэнант літоўскіх войскаў[2].
Прадстаўнік літоўскага дваранскага роду Забелаў герба «Сякера». Сын пісара земскага ковенскага Міхала Забелы і Ганны з Белазораў. Браты — кашталян менскі Шыман і Юзаф Забела.
У 1733 годзе Антоні Забела быў выбраны паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на элекцыйны сойм[2], дзе падтрымаў кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага на польскі каралеўскі прастол[3]. У 1750 годзе ён быў другі раз выбраны паслом на сойм[4]. У 1752 годзе — пасол ад Ковенскага павета на чарговы сойм[5]. У 1754 годзе — пасол ад Упіцкага павета на сойм[6].
У 1764 годзе Антоні Забела быў выбраны маршалкам Ковенскага павета ў канфедэрацыі Чартарыйскіх[pl][7]. У 1764 годзе ён двойчы выбіраўся паслом (дэпутатам) ад Ковенскага павета на канвакацыйны і элекцыйны соймы (падтрымаў кандыдатуру Станіслава Аўгуста Панятоўскага)[8][9][10]. Член вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага ў 1764 годзе[11].
У 1767 годзе Антоні Забела стаў членам Радамскай канфедэрацыі[12]. У тым жа 1767 годзе ён быў выбраны паслом ад Лідскага павета на сойм Рэпніна. Антоні Забела ўвайшоў у склад соймавай дэлегацыі, якая была прызначана пад ціскам з боку расійскага пасла князя Мікалая Рэпніна для вызначэння канстытуцыі Рэчы Паспалітай[13].
Кавалер ордэнаў Белага арла (1761), Святога Міхаіла і Святога Станіслава.
У 1744/1748 годзе ён ажаніўся з Соф’яй з Шчытоў-Неміровічаў, дачкой кашталяна мсціслаўскага Юзафа Шчыта-Неміровіча (пам. 1745) і Петранелы Схаластыкі Валадковіч. Ад яе меў дзяцей: